Rvssiae Albae / Белая Русь / White Ruthenia


(Andrevuš Ščura) #1

Moscovia Vrbs Metropolis Totivs Rvssiae Albae / Масква - Сталiца Усёй Белай Русi


#2

Еще в 17 веке до подзелов Речи Посполитой Белой Русью считались более восточные территории.

Полная версия


(Andrevuš Ščura) #3

Velet :smiley:


(Andrevuš Ščura) #4


(Andrevuš Ščura) #5

Prapanuju nazapašyć tutej jakmaha bolš mapaū, dzie Maskovija zaviecca mienavita Biełaj Ruśsiu / Alba Russia / Russie Blanche…
Dałučajciesia, Panovie Litviny ! Paznačajcie, kali łaska, aūtoraū mapaū, rok vydańnia i cikavuju infu stasoūna dadzienych mapaū…


#6

Думаю мажліва назапасіць ва ўжо створаную раней тэму “Столица Беларуси - Москва”.
Падтрымліваеце? :slight_smile:


(Andrevuš Ščura) #7

Nie, nie ! :sunglasses: Navošta ?! Tam pra Maskvu jak stalicu Biełaj Rusi, a tutej pra Biełuju Ruś, jakaja pa-za miežami sučasnaje Respubliki Biełaruś ! :slight_smile: Heta całkam asobnyja vialikija temy, jakija vartyja taho, kab ich razhladać paasobku !


#8

Ответ на вопрос “чья Москва?” дошел до наших дней. :slight_smile:


(Vicen Panucevič) #9

Russie Blanche ou Moscovie, 1683
Русь Белая альбо Масковія, 1683

Le grand dictionnaire historique, ou Le mélange curieux de l’histoire sacrée et profane. Tome 2, p. 937 / … Troisième édition, corrigée, & divisée en deux tomes (4 parties). Par Mre Louys Moreri,… – 1683 -


(Vicen Panucevič) #10


(Vicen Panucevič) #11

11995_1687672238143515_1855830338284584507_n

Белая Русь распачала агрэссію…


(Vicen Panucevič) #12

Канфесіянальныя настроі ў грамадстве 17 стагоддзя. Белая русь - Масковія.

Афанасій Філіповіч. ДЫЯРЫУШ

Калі скончыўся час майго паслушэнства ў Межыгор’і, перад ад’ездам, святой памяці годны муж айцец, на той час ігумен межыгорскі, у прысутнасці айца Самуіла Барэцкага, сказаў мне ўпавучанне такія словы:

— Браце Афанасіе, чарнец манастыра Межыгорскага, запомні тры абавязковыя рэчы: першая— будзь заўсёды паслухмяны старэйшым; другая — трымайся царкоўных правілаў; трэцяя— размоваў жаночых сцеражыся. Калі выканаеш гэта, дасць Бог, уратуешся ібудзеш карысны на службе ўЦаркве Хрыстовай. Ідзі з мірам.

Я адправіўся пешшу ў Вільню. За Чарнобылем, перад Мазыром, на ўзрэччы Дняпра, на дарозе ўпушчы сустрэўся мне дужа хворы чалавек. Узваліў яяго на сябе інёс нямала. Той чалавек потым, пасля працяглых размоваў са мною (дзіўныя ітаемныя справы Божыя!), паклаў мне на сэрца імя найсаладзейшае Іісуса Хрыста іпараіў, як тое магу захаваць: І. Ставіцца да ўсіх людзей узважана, разумна; 2. Выконваць манаскае паслушэнства, захоўваць чысціню іпакорнасць; 3. Нязменна памятаць пра дваякую смерць; 4. Заўжды ва ўсім спадзявацца на волю Божую (гэта япамятаю да цяперашняй хвілі іў сэрцы маю, бо дару Божага таіць не трэба); 5. Калі што насуперак Божай волі ад немачы цялеснай раптам учыню, то споведдзю іпакутаю належнай сябе ачышчаць.

Я той убогі Афанасій, які ў Вільні заступіў належным чынам на іерэйства. Па волі Божай істарэйшых маіх, быў намеснікам у Дубойскім манастыры пад Пінскам. Там тры гады заўзята змагаўся са злымі духамі — бачнымі інябачнымі. Калі ў 1636 годзе князь Радзівіл па мянушцы Палаза, канцлер літоўскі, прыціскаў Праваслаўную Царкву, адбіраючы манастыр той Дубойскі на карысць пінскіх езуітаў, у той час пабачыў на небе іна зямлі (не праз сон, а ўдзень, на яве, толькі нібы ўнейкім засланні) страшныя з’явы. На небе — хмары вельмі гняўлівыя, нібы войскі, да бою гатовыя. А на зямлі — сем агнёў пякельных, на сем грахоў смяротных падрыхтаваныя. Сярод тых агнёў — у пятым, палаючым гнеўна, выразна бачыў тры асобы: нунцыя-легата ўпапскай кароне, караля Жыгімонта ігетмана Сапегу, якія за пераследы Усходняй Царквы сядзелі дужа засмучаныя. Калі паказваў тую з’яву іншым, яны нічога не бачылі. Толькі адзін святаблівы муж, спадар айцец Іларыён Дзенісовіч, ігумен купяціцкі іпінскі, тыя справы Божыя бачыў ідзівіўся. Падстараста пінскі, пан Аградзінскі, калі праз нейкі час пад’язджаў да манастыра, тоголасна ўсклікаў:

— Айцы! Дзеля Бога скажыце, што гэта дзеецца?! Страх мяне абымае. Ці няма якой здрады? Ці не падпілаваны палі пад мостам? Айцы, дзеля Бога, не жартам кажу, страх мяне працінае.

I доўга трывожыўся, аж пакуль віленскія айцы суправадзілі яго да манастыра.

Я, з-за маёй адданасці святой справе, напісаў жаласлівы ліст з клопатам пра людзей праваслаўных, якіх там ледзь не тысяча. Меў ядобрую надзею вярнуць тых людзей да Усходняй Царквы, да Праваслаўя святога. I пазначыў той ліст выявай Прачыстай Багародзіцы Купяціцкай. Нямала годных людзей паставілі пад ім подпісы сваіх рук. А менавіта падпісаліся: айцец Сільвестр Краскевіч, ігумен цэперскі; Лявон Шыцік, ігумен дубойскі; Іларыён Дзенісовіч, ігумен купяціцкі; Самуіл Рогаля, друкар брацтва Віленскага; Афанасій Філіповіч, намеснік дубойскі; Севасцян Гуляніцкі, урадовец дубойскі; Іван Крупка, канторскі пісар дубойскі ды шмат іншых. Мяне пасля таго пакінулі на паслушэнства ўКупяціцкім манастыры, ія цярпліва скарыўся.

Я той убогі Афанасій, які ў 1637 годзе з Купяцічаў па міласціну на Белую Русь быў пасланы. Дзіўнай справай Божай ізасцярогамі Прачыстай Багародзіцы Купяціцкай, вобраз Якой ля мяжы маскоўскай на небе сапраўды быў бачны, без пісьмовых сведчанняў цудоўна даехаў да сталіцы маскоўскай. Там, за Масквою-ракой, на Ардынскай вуліцы, на гасподзе, якую мне далі, напісаў праўдзівую гісторыю пра тое, што дзеялася ўдарозе. Затым, паводле Божага ўказання, у якое шчырым сэрцам веру, падаў яе, дзеля падтрымкі, абароны і памнажэння веры святой праваслаўнай, маскоўскаму цару.

Далей

Я той убогі Афанасій, які ў 1640 годзе паслухмяна з Купяцічаў, воляй Божай, што доказна пацвярджаецца, прыехаў да Бярэсця Літоўскага на ігуменства ў праваслаўную царкву, у якой калісьці быў закладзены фундамент праклятай уніі. Знойдзеныя правы іпрывілеі, пісаныя на пергаменце, у якіх утрымліваліся страшныя праклёны на уніятаў, упісаў да берасцейскіх гродскіх кніг. Потым агаласіў іх у царкве і ў розных месцах, указваючы, воляю Божай, што той падзел Русі і прыняцце уніі незаконным чынам з неналежным пастырам — вельмі моцна праклятыя.

Потым з варшаўскіх метрык выпісаў патрэбныя факты інабыў новы прывілей з пацвярджэннем правоў на тую берасцейскую праваслаўную царкву ад вашай каралеўскай міласці, спадара, над намі шчасліва правячага, Уладзіслава Чацвёртага, з подпісам рукі. Аднак князь канцлер ікнязь падканцлер не захацелі нават за трыццаць цвёрдых талераў заверыць яго пячаткай. Калі быў упакоях іх міласцяў, казалі мне:

— Калі будзеце ўсе уніятамі — дарам запячатаем. Бо ведайце, што пад клятваю нам забаронена святым айцом папежам, каб ужо больш вера грэцкая тут не памнажалася. На той час ікнязь клецкі быў у пакоі канцлера. Ён далучыўся да размовы, прачытаў прывілей іпрасіў паставіць пячатку, але прывілей усё ж не быў зацверджаны.

Потым япайшоў да старшых айцоў ізразумеў, што кожны з іх шукае прыватнага. Спадар айцец Косаў хоча дамагчыся двух тысяч злотых штогод на Магілёўскую епархію. Айцец Гулевіч кампенсацыю здабывае, перадаўшы Пярэмышльскае епіскапства ў вечнае валоданне “на унію”, як пазначана ўканстытуцыі. Айцец Жолуд здабывае права на цагельню, каб у Вільні ўсталяваць. Айцец Шыцік набывае прывілеі: адзін для сябе — на Оўруцкую архімандрыю, адругі Філатэю— на ігуменства Залатаверхага Міхаіла[5]. Толькі адзін святаблівы айцец Варлаам Дзядкоўскі на справу царквы Пячорскай з духоўнымі помысламі працаваў. Усе іншыя айцы ізаконнікі таксама са сваёй прыватнай карысцю прыехалі. Кожны з іх казаў:

— Я маю патрэбы пасваёй царкве! А астатняе — як хто хоча, няхай дамагаецца! Я пра іх не дбаю! І толькі пра грунтоўнае супакаенне веры праваслаўнай ані згадкі не было.

Месцічы бедныя з Сокаля, Оршы, Пінска, Бельска, Кобрына, Берасця із іншых гарадоў імястэчак з плачам лямантуюць, што не маюць ужо ілюдзей, якія б маглі даглядаць цэрквы свае! У полі рыцарскім не стала айца імужа святога Лявонція Карповіча, архімандрыта віленскага, іайца Іосіфа Бабрыковіча, старшага віленскага! Няма мужоў годнай памяці— Міхаіла Крапіўніцкага, Лаўрэнція Дрэвінскага іпана Мяфодзія Кісяля з калегамі, якія дбалі пра грунтоўнае супакаенне грэчаскай праваслаўнай веры! Няма ўнабажэнстве праваслаўным людзям вольнасці нават за грошы! Ах, бяда ж! Крыжа не прыняўшы, дзеткі пакутуюць! I дарослыя без шлюбаў жывуць! I памерлых у палях, на гародах іў піўніцах патаемна ўначы хаваюць! Няма, кажу, вольнасці нават іза грошы! Тут, у дзяржаве хрысціянскай, праваслаўныя людзі маюць іцерпяць няволю, большую за турэцкую! Бо аршане бедныя за тое, што брацтвам сваім новую царкву збудавалі, дзвесце чырвоных залатых падканцлеру за пячатку давалі! А сакаляне сто чырвоных залатых іпяцьдзясят кароў адной асобе толькі за нейкую справу давалі! I іншыя таксама шмат дамагаліся, але нічога не атрымалі. Як іўколішнія часы, праціўнікі праўды святой, свядома (запалам злога духа) прагнуць, вынішчыць тут, у дзяржаве хрысціянскай, грэчаскую веру праваслаўную. Закон бязбожна крэмсаючы, ад сойма да сойма адкладалі. Нарэшце, не дазволілі нават дакладваць па артыкулах, каб пакрыўджаная вера справядлівасць здабыла.

Тое ўсё пабачыўшы, я, убогі, дарамі Духа Святога, у Якога шчырым сэрцам верую, ішоў да гасподы, што за касцёлам Дзевы Марыі, праз варшаўскае Новае Места. Думаў пра сябе зімем Іісуса Хрыста, якое ўсэрцы маім, іў клопаце аб праваслаўнай веры разважаў: "О, Божа справядлівы! Няўжо шалі несправядлівасці ад цэнтра да самага краю схіліліся? Вось-вось ісамі айцы нашы старшыя пра веру праваслаўную іпамнажэнне хвалы Божай перастануць дбаць. Ужо ўсе нібы саромеюцца яе. I нават больш — некаторыя дзеля гонару ісвабод гэтага свету, як Сматрыцкі, Скуміновіч ды іншыя, ашуканыя лацінаю івысокімі думкамі пра сябе (ах, бяда ж!), зверы праўдзівай да іншае веркі неабачліва перакідваюцца. Нямала тых, хто з лаціннікамі нашымі ўадзін струп зліліся ілюдзям простым з сумневам пра веру праўдзівую іЦаркву Усходнюю распавядаюць. Кажуць: “I тая, ітая вера — добрая!” Але быць таго не можа, каб шмат вераў было добрых! Бо напісана: “Адзін Гасподзь, адна вера, адно хрышчэнне” (Эфес. 4, 5).

Пра тое думаючы, пабачыў нявесту, якая ўроспачы бегла ад касцёла Панны Марыі распранутая іголасна лямантавала, узняўшы рукі:

— Прапала я! Укралі ўмяне з ложка ўзгалоўе і коўдру!


(Vicen Panucevič) #13

Белы Цар - гаспадар Белай Русі.


3 ліпеня 1655 р. войскі цара Аляксея Міхайлавіча авалодалі сэрцам Літвы - Менскам. Шлях да сталіцы быў адкрыты.
Праз некалькі тыдняў, 31 ліпеня, аб’яднаныя атрады ваяводы Якава (Урускан-Мурзы) Чаркаскага і чаркасаў Івана Залатарэнкі ўзялі штурмам Вільню.
Літоўскае войска пад камандай Радзівіла рады не дало, а пагром і спусташэнне, якое ўчынілі чаркасы і маскоўцы ў літоўскай сталіцы надоўга засталося ў памяці.

Аб тых драматычных падзеях нагадвае народная літоўская песня:

‘’ Устань, устань, Радзівіла,
Устань, устань, мой сыночак,
Ужо жаўнерыкі находзяць,
Самапалы, шаблі носяць.
Устань, устань, Радзівіла,
А ўжо Вільня не наша,
А ўжо Вільня не наша,
А ўжо белага цара…’’

Рускі, маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч называецца ‘Белым царом’. Чаму?

Таму, што цар быў гаспадаром Белай Русі - сакральным валадаром зямлі і дзяржавы ‘сапраўднай хрысціянскай веры’.

‘’…Образ «белого царя» является одним из сакральных образов русской народной духовной поэзии — в частности, он содержится в известном памятнике русской литературы «Голубиная книга»:

«У нас Белый царь — над царями царь.
Почему ж Белый царь над царями царь?
И он держит веру крещеную,
Веру крещеную, богомольную,
Стоит за веру христианскую,
За дом Пречистыя Богородицы,—
Потому Белый царь над царями царь…»

Согласно исследованиям Б. А. Успенского, первая фиксация названия «белый царь» как наименования московского государя в письменном источнике — в «Повести» Симеона Суздальца (1447—1448 гг.), где это словосочетание применено к Василию Тёмному. О нём говорится как о «благоверном и христолюбивом и благочестивом истинно православном великом князе Василии Василиевиче, белом царе всеа русии»’’


(Vicen Panucevič) #14

“Апавяданні і казкі беларусау Слуцкага павету”

У ХІХ ст. на Случчыне маскоўскага цара называлі “Белы рускі цар”.
Атрымліваецца, што для іх Белай Руссю была Маскоўшчына.


(Vicen Panucevič) #15

17 января 1572 отправлены были послы … “Белой России”


(Дзьмітрый) #16

“белы цар” (параўнайце - цюрк. Ак-каган ці мангол. Цагаан-каан) - натуральна калька з усходняга тытулу за часам позьняй Залатой Арды (ці ўвогуле азіяцкай дэспатыі ў цюрка-мангол. арэале?), спадкаемцам якой стала Масковія. На гэта зьвярнуў увагу і Герберштэйн. У маскавіцкай народнай творчасці гэта так і адбілася, гл. напрыклад «Голубиная книга»
«У нас Белый царь — над царями царь.
Почему ж Белый царь над царями царь?
И он держит веру крещеную,
Веру крещеную, богомольную,
Стоит за веру христианскую,
За дом Пречистыя Богородицы,—
Потому Белый царь над царями царь…»


(Vicen Panucevič) #17

РАСЕЙСКІ ЭТНОГРАФ СЯРГЕЙ МАКСІМАЎ
пра
ЎСПРЫМАННЕ НАШЫМІ ПРОДКАМІ НАЗОВА “БЕЛАРУС”

"Расейскі этнограф-белетрыст С. В. Максімаў (1831-1931) у 1868 г. быў накіраваны Рускім Геаграфічным Таварыствам у Паўночна-Заходні край дзеля вывучэння настрояў мясцовага насельніцтва пасьля падаўлення паўстання Каліноўскага. З гэтай мэтай ён праехаў Смаленскую, Магілёўскую, Віцебскую, Віленскую, Гродзенскую. Мінскую губерніі і ў 1877 апблікаваў свае назіранні ў выданни “Живописная Россия”.

Меркаванні ганаровага акадэміка Пецярбургскай Акадэміі навук абвяргаюць аблудныя погляды беларускіх нацыяналістаў пра арганічнае паходжанне назвы “беларус”. Уведзенай акупацыйнай расейскай уладай з мэтай ператварэння мужных, годных і здольных да ўзброенага супраціва ЛІТВІНАЎ у рахманых падданых Расейскай дзяржавы. Менавіта па-гэтаму былыя літвіны не ўспрымалі акупацыйную назву “беларус” як сваю родную і пад тэрмінам Белая Русь разумелі Вялікаросію:

«Название «Белоруссъ» - искусственное, книжное и офиціальное. Сами себя потомки Кривичей подъ этимъ именемъ не знаютъ. …подъ именемъ Белой Руси понимаетъ тамошнiй народъ Великороссiю. Местная интелигенція начала считать названіе «Белоруссомъ» даже обидным…»


Сергей Васильевич Максимов (25 сентября 1831—3 июня 1901) — российский этнограф-беллетрист, почётный академик Петербургской АН (1900).
Командированный (1868) Императорским географическим обществом в Северо-Западный край, Максимов Сергей Васильевич объездил губернии: Смоленскую, Могилевскую, Витебскую, Виленскую, Гродненскую, Минскую и свои наблюдения напечатал в книге «Бродячая Русь Христа-ради» (СПб., 1877)."