А. Міцкевіч - польскі, беларускі ці летувяйскі пісьменнік?

Міцкевіч не быў беларусам, нідзе не ідэнтыфікуе сябе беларусам і наогул аніякай Беларусі ў гады яго жыцця на захад ад Беразіны не існавала. Не, у нейкім сэнсе ён бясспрэчна беларус, нават калі і сам гэтага не ўсвядомліваў і не атаесамляў сябе з гэтым этнонімам. Бо ўсё што было, ёсць і будзе ў межах сучаснай беларусі - беларускае. Але раз межы сучасныя, то і сэнс павінен быць сучасным. Інакш мы ператворымся ў фанатычных ватнікаў, толькі наадварот. Усё залежыць ад сэнса які мы ўкладаем у гэтае азначэнне. Бо катэгарыяльны апарат насамрэч і дагэтуль нераспрацаваны – Стефан Баторы ў нейкім сэнсе таксама беларускі князь, а Кацярына Другая – расейская імператрыца. Міцкевіч - польскамоўны ліцвін ці нават крэсовы ці літоўскі паляк з выразнымі краёвымі ці протакраёвымі ідэямі (пра краёвасць раю ўсім не пашкадаваць часу і азнаёміцца (бо інакш вы напэўна так і не зразумееце мяне) з працамі Смалянчука ці з артыкулам у вікіпедыі які быў бясспрэчна часткова напісаны самім Смалянчуком https://be.wikipedia.org/wiki/Краёўцы, ёсць і рускамоўная версія), беларускі (з сучаснага пункту гледжання), але не беларус (лічу, што ён бы вельмі здзівіўся, калі б даведаўся, што ў XXI стагоддзі яго лічаць беларусам, а вось калі б палякам – наўрадці).
Рэч у тым, што беларускасць у сучасным значэнні гэта прадукт канца XIX стагоддзя і не тоесны ліцвінскасці. Можна дэклараваць адзіны корань, але галіны безумоўна розныя. Бо беларускаць немагчыма без пераважна “лявацкіх” ідэй канца XIX з акцэнтуалізацыей на сялянстве і яго пакутах, сацыяльных і класавых праблемах, ад людзей пераважна атрымаўшых адукацыю ў расейскіх універсітэтах і ўжо (дрэнна ці не) з нейкім хай і не заўсёды свядомым уплывам заходнерусізма ў галавах. Глядзіце як баязліва і нясмела нацыянальны рух пачас рэвалюцыі дэклараваў сваю адрознасць і незалежнасць ад Расіі, а перад Міцкевічам нават такога пытання не стаяла. Нельга параўноўваць самасвядомасць Карскага ці Эпімаха-Шыпілы з самасвядомасцю Міцкевіча. Паміж імі – бездань. Гэтаксама як і Купалы/Коласа з Міцкевічам ці каго заўгодна, хто безальтэрнатыўна ідэнтыфікаваў сябе беларусам. Час не стаяў на месцы і вектар і імпульс беларускага адраджэння урэшце пайшоў знізу і яго класавы, антыпанскі кампанент быў нашмат большы за нацыянальны. Беларускі нацыянальны наратыў і тое, як уяўляў сваё месца ў жыцці і гісторыі Міцкевіч – адрозніваюцца і адрозніваюцца радыкальна.
Абагульняючы, ён і польскі і беларускі, але ў той жа час не паляк і не беларус. Нікто не забараняе яго так называць, але заўсёды трэба удакладняць кантэкст. Такія як ён зніклі і ужо ніколі не адродзяцца. Другая палова XIX стагоддзя гэта сваеасаблівая мяжа, калі ліцвіны пад уздзеяннем новых нацыянальных рухаў і акалічнасцяў або спаланізаваліся, або збеларусізаваліся, або злітуанізаваліся. Кім бы стаў Міцкевіч – халера яго ведае (маё уласнае меркаванне, што палякам, бо ўсё ж як ні круці не пан сахі і касы, а ўсялякіх Раманаў Скірмунтаў ды Магдален Радзівіл можна пералічыць па пальцах). Але ж адмаўляць у польскасці чалавеку які ўсё жыццё пісаў па-польску, хай і з нейкімі лакальнымі рысамі і асаблівасцямі гэта дзікунства. У яго не было іншых альтернатыў, а тыя інструменты, якія на той час у яго былі каб прадэманстраваць сваю адметнасць ад палякаў Польшчы, ён скарыстаў амаль усе.

Міцкевіч заўсёды пісаў пра сябе як ліцвіна. І калі, напрыклад, у 1839 годзе яму прапанавалі працу ў каралеўскім універсітэце ў Парыжы, то ён пісаў у лісце да брата так: «Мне шкада перастаць быць ліцвінам і не па душы ператварацца ў француза».
Хаця ў больш абагульненых кантэкстах ён часам ужываў словы «нам, палякам». Для параўнання, у XX стагоддзі на Захадзе ўсіх савецкіх людзей называлі «рускімі» — зразумела, гэта ўмоўная назва, бо так маглі сказаць на ўкраінца, беларуса, казаха… Краіна, у якой жыў Міцкевіч, называлася Рэч Паспалітая, аднак нацыянальная саматоеснасць у кожнага была рознай. Міцкевіч адносіў сябе да ліцвінаў, і пацверджанняў таму было шмат. На пачатку XІX стагоддзя было іншае ўсведамленне: ліцвіна ўспрымалі не як літоўца, а як грамадзяніна былога Вялікага Княства Літоўскага. Ва ўспамінах Міцкевіча, у яго лекцыях у французскім каледжы гучала: «Гэта вялікая краіна, якая займала тэрыторыю паміж Балтыйскім морам, Бугам і Дняпром, але даўно страціла агульную назву».

zviazda.by/be/news/20150106/1420494048-byc-licvinam-5-dokazau

1 Like

Міцкевіч - ЛIТВIН
Міцкевіч -аб межах Літвы:

  • от Понарских гор (Виленщина) до Припяти:

Бо ад Панарскіх гор і ковенскіх нябёс
Далей за Прыпяць люд імя маё панёс.
Чытае дружна Менск, Наваградак мяне,
Мой верш перапісаць юнак не праміне.

Мяне ў фальварку змеціш ты ў руках дзяўчат,
Як лепшых кніг няма - маім маёнтак рад.
На злосць шпікам цара зноў па шляхах глухіх
Жыд праз кардон вязе ў Літву стос кніг маіх.

2 Likes